Што?Дзе?Калі?

Кожнаму з нас вядома інтэлектуальная гульня «Што?Дзе?Калі?» 18 лістапада 2021 года вучні 8″А» класа ДУА «Сярэдняя школа №22 г.Магілёва» таксама прынялі ўдзел у гэтым цікавым спаборніцтве. Гульня пачалася з прадстаўлення каманд , а далей — разнастайныя конкурсы.

Прапанаваныя пытанні і заданні выклікалі ў вучняў цікавасць, прымусілі ўспомніць творы фальклору, сучасная беларускай літаратуры, узнавіць веды пра жыццё і дзейнасць знакамітых людзей Беларусі.

Кожны з удзельнікаў гульні атрымаў самыя добрыя эмоцыі і жаданне яшчэ больш даведацца пра старонкі культуры нашай Радзімы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — Бірукова В.Г.