15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка 2019 г. споўнілася 25 гадоў першай Канстытуцыі суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Дзеючая Канстытуцыя з’яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.
У бібліятэцы разгорнута кніжная выстава “Дзяржава – гэта мы”, на якой прадстаўлена літаратура па гісторыі дзяржавы і права, выданні афіцыйнага характару, тэксты Канстытуцыі розных гадоў, кнігі, прысвечаныя дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны.