Главная > Беларускамоўны чацвер > Па зімовым дыване да навагодняга вогнішча

Па зімовым дыване да навагодняга вогнішча

17 студзеня 2019 года вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні  «Па зімовым дыване да навагодняга вогнішча», арганізаванай юнацкім аддзелам Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.
У выставы «Зімовая феерыя» школьнікі з цікавасцю паслухалі агляд пра творчасць С. Я. Маршака, на вершах якога вырасла не адно пакаленне чытачоў. Хлопцы даведаліся, што мерапрыемства прысвечана Маршаку-драматургу і яго самай чароўнай, навагодняй п’есе-казцы «Дванаццаць месяцаў».
Далей, падзяліўшыся на дзве каманды і ўзяўшы ў рукі маршрутную карту, дзеці выконвалі заданні. У «Каралеўскім палацы», разам з каралевай, рабілі ўрокі па геаграфіі, матэматыцы, літаратуры. У «Хатцы на ўскраіне горада» пазнаёміліся з дзяўчынкай і мачахай, выконвалі заданне-шыфр «Крок за крокам». У «Зімовым лесе» удзельнічалі ў конкурсе «Збяры сняжынкі», адгадвалі шыфроўку «Каляндар». У «Вясновым лесе» іх чакалі загадкі і шыфроўкі; у «Летнім» — пытанні на веданне п’есы; у «Восеньскім» — конкурсы «Спрытнае лукошка», «Порхаўка» і іншыя заданні. У дапамогу праходжання заданняў квэста гучалі ўрыўкі музычных твораў.
Па выніках гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.