Сустрэча з паэткай Магілёўшчыны
21 лютага 2018 года сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Марына Сліўко завітала на ўрок роднай мовы ў 2 “Б” клас. Сумесна з настаўніцай яны правялі інтэрактыўны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы “Мова пачынаецца з казкі”.
Марына Сліўко прачытала сваю новую казку “Чарадзей і леў”, пасля чаго яна прапанавала вучням напісаць казку. У выніку з’явілася новая добрая казка “Як кот і сабака пасябравалі”. Дзеці не толькі напісалі казку, але і выдалі самі маленькую кніжачку.
Класны кіраўнік 2 “Б” класа Конанава В.Д.