Мама, любая мама мая…
З гэтых цудоўных слоў пачалі сваё свята “Я слаўлю маму!”, прысвечанае Дню маці, 13 кастрычніка 2017 года вучні 2 “Б” і 6 “А” класаў.
Свята атрымалася вясёлае і пазнавальнае. Дзеці паказалі сваю кемлівасць, адгадвая загадкі, складаючы і растлумачваючы прыказкі, спрыт, калі збяралі “бульбу”, хто хутчэй, веды, калі расказвалі пра нацыянальныя стравы беларусаў з гародніны. Таксама прагучалі вершы пра маму на беларускай мове. А скончылася свята добрымі, пяшчотнымі словамі, якія дзеці гаварылі пра сваіх мам.
Класныя кіраўнікі Конанава В.Д., Стручынская С.А.