Памяці Максіма Багдановіча
25 мая 2017 года адбылася 100 год з дня смерці Максіма Багдановіча — славутага дзеяча не толькі беларускай культуры і літаратуры, але і зоркі сусветнага значэння.
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак…
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-бёларуску нават кіпарысы.
Янка Сіпакоў
У сувязі з гэтай нагоды ў 7 “Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” прайшоў урок памяці паэта, прысвечаны жыццю і творчасці класіка, што паспрыяла патрыятычнаму і духоўнаму ўздыму вучняў.
Пасля знаёмства з біяграфіяй паэта вучні слухалі запісы з песнямі на словы Максіма Багдановіча, чыталі выразна вершы. Напрыканцы прайшла віктарына па творчасці беларускага песняра.
Класны кіраўнік 7 «Б» класа Бышыкава А.Я.