Главная > Беларускамоўны чацвер > Сэрца на далоні часу

Сэрца на далоні часу

IMG_311120 сакавіка 2017 года вучні 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі»Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» наведалі інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу», прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі І. Шамякіну, у бібліятэцы — філіяле № 2.

Супрацоўнікі бібліятэкі дапамаглі вучням успомніць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, падрыхтавалі міні-экскурсію па рэдкасных фотаздымках «І.П.Шамякін: вядомы і невядомы», прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, арганізавалі прагляд дакументальнай стужкі «Імгненне жыцця».

Дадзенае мерапрыемства было цікавым і карысным для ўсіх прысутных!

no images were found

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.