Салодкі падарунак за ветлівае слова на роднай мове
17.03.2017
16.03.2017г. у бібліятэцы прайшла акцыя “Салодкі падарунак за ветлівае слова на роднай мове”. Прыняць удзел у мерапрыемстве вучням дапамагалі моўныя слоўнікі. Усе ўдзельнікі, ад малога да вялікага, на кожным перапынку зацікаўлена шукалі ў слоўніках ветлівыя словы, якія рэдка ўжываюцца ў нашай мове. Вынікам акцыі сталі усмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!
Бібліятэкар Ю.У. Лісейчыкава