Міжнародны дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ей і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзеды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, «губляюцца» асабістыя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцай.
Каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у школе праводзіцца тыдзень роднай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах тыдня могуць прыняць удзел вучні 1-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазваляе кожнаму вучню знайсці занятак па душы.
21 лютага 2017 года ў 5-9 класах райшлі паэтычныя хвілінкі, прысвечаныя Дню роднай мовы. Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. Прачытаныя вучнямі вершы садзейнічалі святочнаму аздабленню і стварэнню атмасферы свята.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.