Главная > Экскурсии > Ляўкі – мясціна натхнення беларускага песняра

Ляўкі – мясціна натхнення беларускага песняра

1028 мая 2016 года вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», размешчаны ў маляўнічым кутку на беразе Дняпра.

Мэта паездкі – папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё грамадзянскай культуры вучняў, выхаванне асобы, здольнай упітаць у сябе самыя лепшыя набыткі нашых продкаў.

Нас ўразіла прыгажосць месца, цішыня і нейкая асаблівая атмасфера, якая панавала вакол. Быў цікавым аповед экскурсавода пра Янку Купалу: аб яго працоўным кабінеце на лясной паляне, аб яго штодзённых шпацырах на Днепр, пра яго любоў да дзяцей, пра гісторыю напісання верша «Хлопчык і лётчык». Дзеці ўбачылі сваімі вачамі асабістыя рэчы Янкі Купалы, яго аўтамабіль. Палянку перад домам ўпрыгожвае  помнік “Восень паэта”, усталяваны да 100-годдзя з дня нараджэння паэта.

Мы наведалі Пятроў вал, дзе вучні набылі цікавую інфармацыю аб яго гістарычнай каштоўнасці.

Наша паездка была насычаная, пазнавальная і цікавая.

no images were found

Класны кіраўнік Бышыкава А.Я.