Гімн роднай мове
Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове.
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Запамінальна прайшоў гэты дзень! Турніры, віктарыны, гульні не пакінулі абыякавым нікога. З вялікім захапленнем вучні ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах.
Цудоўны настрой панаваў ва ўсіх! З вуснаў школьнікаў гучалі беларускія словы, здзіўляючы сваёй мілагучнасцю. Наша мова жыве і будзе жыць!
Настаўнік беларускай мовы Бірукова В.Г.