Куточак мой, да скону дарагі
2 мая 2019 года класны кіраўнік 3 “А” класа правяла пазакласнае мерапрыемства “Куточак мой, да скону дарагі”.
Настаўніца пазнаёміла вучняў з вершамі паэтаў-землякоў, з роднымі мясцінамі.
Дзеці ўспомнілі асноўныя гістарычныя факты, данеслі цікавыя звесткі пра сваю малую радзіму, выхоўвалі грамадскія і патрыятычныя пачуцці, пашыралі кругагляд. Вучні знаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі ў сялянскай хаце, выхоўвалі беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі. У канцы мерапрыемства малявалі малюнкі.
Класны кіраўнік 3 “А” класа Канавалава А.Б.