“Зямля – матухна, а хлеб- бацечка”
19 кастрычніка вучні 6 і 7-х класаў наведалі юнацкі аддзел бібл. імя У.І.Леніна. Дзеці прынялі ўдзел у фальклорным падарожжы “Зямля – матухна, а хлеб- бацечка”. Навучэнцы даведаліся пра свята – Сусветны дзень хлеба, які адзначаецца кожны год 16 кастрычніка. Далей гулялі ў гульні”Збяры ўраджай”, “Хлебны слоўнік”, “Смачныя назвы” і іншыя. Успаміналі прафесіі, якія звязаны з вырошчваннем і пераапрацоўкай збожжа. Адказвалі на пытанні: якія збожжавыя культуры ведаюць, з чаго пякуць чорны і белы хлеб, чым адрозніваюцца азімая і яравая пшаніца. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кулагіна А.Я.