Загадкі пераплётаў
13 верасня 2018 года вучні 8-9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” наведалі бібліятэку імя У.І. Леніна. Падлеткі прынялі ўдзел у квэст-гульні “Загадкі пераплётаў”.
Квэст-гульня прысвечана гісторыі кнігі, так як 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк.
Дзякуючы гульні вучні шмат даведаліся аб гісторыі кнігі, кніжных калекцыях, знаках, шрыфтах і мастацтве кніжных ілюстрацый.
Квэст аказаўся вельмі цікавым і пазнавальным заняткам для дзяцей.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.