Главная > Беларускамоўны чацвер > Як да нас прыйшла кніга

Як да нас прыйшла кніга

IMG_3152Каб сфарміраваць у вучняў 2 класа ўяўленне аб рукапісных кнігах і іх значэнні для гісторыі і культуры беларускага народа 2 сакавіка 2017 года ў 2 “А” класе праведзены класны час па тэме “Як да нас прыйшла кніга”.

Дзеці атрымалі першапачатковыя звесткі аб з’яўленні ў Беларусі рукапісных кніг, даведаліся на чым раней пісалі, адкуль да нас прыйшла папера, аб жыццёвым шляху і друкарскай дзейнасці пачынальніка друкарскай справы ва ўсходніх славян Францыска Скарыны, даведаліся аб тым, хто быў прадаўжальнікам друкарскай справы ў Беларусі пасля Скарыны.

Вучні працавалі ў групах, у парах, выходзілі да дошкі, глядзелі дыяфільм “Францыск Скарына”, разглядвалі крыжаванкі, складалі рэбусы і іх адгадвалі.

Класны час скончыўся з добрым настроем і новымі ведамі.

IMG_3148

IMG_3150

IMG_3147

Класны кіраўнік 2 “А” класа Кабылянец Т.М.