Падарожжа на Востраў ГУЛЬНЯСЛОЎ
9 лютага 2017 года ў 4“Б” класе прайшло беларускамоўнае мерапрыемства “Падарожжа на Востраў ГУЛЬНЯСЛОЎ”.
Мэтай занятка было пазнаёміць вучняў з некаторымі легендамі і паданнямі беларускай зямлі; раскрыць сутнасць мультфільма “Палінка”, які ўяўляе сукупнасць элементаў беларускага фальклору (музыка, побыт, казка) і якасцей душэўнай дабрыні і цеплыні да родных і блізкіх людзей; прывіваць любоў і пашану да свайго народа, да роднай мовы; выхоўваць якасці сяброўства, навыкі работы ў камандзе.
Класны кіраўнік 4 “Б” класа Бараноўская С.М.