Асуджан я любоўю пажыццёва…
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка, не магу я зразумець…
А. Куляшоў
Першае каханне. Неспраўджанае, непадзеленае, безнадзейнае ці шчаслівае… Каго яно абмінула? І ці для многіх засталося адзіным?
На гэтыя пытанні паспрабавалі адказаць 11 студзеня 2018 года вучні 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” ў час правядзення літаратурнай гасцёўні “Асуджан я любоўю пажыццёва…”, прысвечанай вядомаму беларускаму паэту Аркадзю Куляшову.
Чароўныя словы вершаў гучалі з вуснаў падлеткаў і ўражвалі не толькі прыгажосцю, але і незвычайнай чысцінёй і пяшчотнасцю паэтычнага слова.
Настаўнік беларускай мовы Бірукова В.Г.