Гучы, роднае слова!
17 красавіка 2017 года вучні 1 “Б” і 2 “А” класа прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным 135-годдзю з нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
Подрыхтоўку да свята чытальнікаў вершаў дзеці пачалі яшчэ ў сакавіку. Яны пазнаёміліся з вершамі беларускіх класікаў, вучылі іх напамяць, малявалі да іх ілюстрацыі, слухалі песні на словы Я Купалы і Я. Коласа.
У конкурсе чытальнікаў “Гучы, роднае слова!” перамог вучань 1 “Б” класа Чарных Ягор з вершам Я. Коласа “Сонейка”. Таксама на свяце дзеці адгадвалі загадкі, спявалі. У прыканцы прачытала верш настаўніца Таццяна Мікалаеўна Кабылянец.
Свята прайшло, а добры настрой застаўся!
Класны кіраўнік 1 “Б” класа Конанава В.Д.