Чытаем Багдановіча
У кожнай літаратуры ёсць вершы, якія можна назваць візіткамі нацыі. Нагода ‒ мастацкая дасканаласць, а таксама шырокі грамадскі розгалас і ў нацыянальнай культуры, і за мяжой.
У творчай спадчыне Максіма Багдановіча шэраг запамінальных твораў з адметным філасофскім гучаннем, надчасавым і наднацыянальным клопатам аўтара пра лёс чалавецтва.
Жывеш не вечна, чалавек,
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай…
125-годдзе са дня нараджэння класіка літаратуры падштурхнула нас да ідэі правесці культурную акцыю – прэзентаваць вядомыя творы М. Багдановіча.
Далучайцеся да нас!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.