Главная > Беларускамоўны чацвер > Анлайн-сустрэча Магілёў-Курск

Анлайн-сустрэча Магілёў-Курск

1 кастрычніка 2019 года навучэнцы 9-10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» прынялі ўдзел анлайн-сустрэчы » ТЭАТР: чароўны свет ці жыццё?», прысвечанай Году тэатра ў Расіі. У тэлемосце яны сустрэліся з вучнямі 10-ага класа СШ № 1 г.Курска.

Шматгадовае сяброўства звязвае чытачоў юнацкага аддзела абласной бібліятэкі і Курскай абласной бібліятэкі для дзяцей і юнацтва Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёмілі адзін аднаго з гісторыяй развіцця тэатральнага мастацтва, распавядалі аб дзеючых тэатрах. У прыватнасці, юныя магілёўцы пазнаёмілі з гісторыяй з’яўлення тэатра ў г.Магілёве, Магілёўскім драматычным тэатрам, Магілёўскім лялечным тэатрам, міжнародным моладзевым тэатральным форумам “М@rt.кантакт.” Гасцямі мерапрыемства былі: Марыя Віленаўна Несцерава, актрыса Курскага драматычнага тэатра ім. А. С. Пушкіна; Анастасія Кваснова і Любоў Багдановіч, юныя актрысы тэатральнай студыі «У кропку » (кіраўнік Бялова А. Ю) Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1.
Марыя Несцерава распавядала пра сваю прафесію, пра тое, хто можа стаць акцёрам, паразважала над тэмай сустрэчы «Што ёсць ТЭАТР: чароўны свет ці жыццё?» і запрасіла ўдзельнікаў з Магілёва ў госці.
Любоў Багдановіч прачытала «Верш пра верш» В. Урыеўскага, а Анастасія Кваснова згуляла прысутным Тэатральны эцюд «Жыццё».

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Я. Бышыкава