Главная > Беларускамоўны чацвер > Літаратурная гасцёўня запрашае…

Літаратурная гасцёўня запрашае…

IMG_309123 сакавіка 2017 года вучні 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» запрасілі ўсіх жадаючых на літаратурную гасцёўню «Ты — боль, паэзія. Ты — быль».

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы дзеці роднае сям’і,
І дзеці маці — Беларусі,
І дзеці Матухны — Зямлі.

Н. Гілевіч

 У час правядзення гэтай незвычайнай сустрэчы з вуснаў аматараў беларускай паэзіі гучалі вершы сучасных паэтаў пра жыццё, прыроду і каханне…

Вучні з задавальненнем прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў выкананні на памяць вершаў, якія падаліся ім блізкімі па настрою, паспрабавалі высветліць, якія праблемы хвалююць сучасных аўтараў.

Пяшчотныя беларускія вершы падаравалі ўсім добры настрой, цеплыню і ўсмешкі на тварах!

IMG_3086

IMG_3088

IMG_3090

IMG_3094

IMG_3092

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.