Главная > Беларускамоўны чацвер > Мовы сваёй не цурайся!

Мовы сваёй не цурайся!

IMG_0708Цікавым і змястоўным быў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мовы сваёй не цурайся!”, які праходзіў у школе з 20 па 25 лютага 2017 года.

Дэвізам тыдня сталі словы Яўгеніі Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску”.

У мерапрыемствах тыдня беларускай мовы прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

Сваімі мерапрыемствамі настаўніцы пастараліся зацікавіць вучняў да нацыянальнай творчасці, яе гістарычнай каштоўнасці, а таксама імкнуліся абудзіць у сваіх выхаванцаў пачуццё гонару да нашай краіны.

Мэты мерапрыемстваў:

  • папулярызаваць  беларускую мову сярод моладзі;
  • паглыбіць веды вучняў па роднай мове праз гульню;
  • выхоўваць павагу, ашчадныя адносіны да роднага слова, да Радзімы;
  • спрыяць развіццю інтэллектуальнага ўзроўню, каманднай работы.

Мэты былі дасягнуты ў ходзе правядзення мерапрыемстваў. Гэтаму садзейнічалі цікавыя і адпаведныя ўзросту вучняў формы мерапрыемстваў, пазнавальныя заданні, конкурсы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей вучняў.

Конкурсы прайшлі пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў гульні і балельшчыкаў.

25 лютага адбылося закрыццё тыдня. Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам.

Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свій кругагляд і паглыбілі свае веды.

no images were found

no images were found

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.